Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyrlib.by
Войти


Алесь Ставер

90 гадоў з дня нараджэння

Писатель
Чытайце кнігі Алеся Ставера ў нашых бібліятэках

Алесь (Аляксандр Сяргеевіч) Ставер (1929-1995) — паэт, празаік, драматург. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1962 года.

Нарадзіўся 10 жніўня ў вёсцы Маргавіца Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і. Да вайны скончыў пяць класаў Бягомльскай сярэдняй школы.

У часы Вялікай Айчынная вайны яму давялося шмат чаго перажыць. Ён зведаў голад, нястачу, нямецкую няволю. Вясной 1944 пад час блакады партызанскага краю згубіў бацькоў і братоў, трапіў у палон і быў вывезены фашыстамі ў канцлагер у Германію.

Вярнуўся дамоў у 1945 годзе. У 1949 скончыў Барысаўскае педагагічнае вучылішча. Працаваў старшым піянерважатым і выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў Бягомльскай сярэдняй школе. У 1954 годзе скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. Працаваў інспектарам школ Лагойскага раённага аддзела народнай адукацыі, літсупрацоўнікам газеты «Калгасная праўда», рэдактарам у Дзяржаўным выдавецтве БССР, загадчыкам літаратурнай часткі Белдзяржфілармоніі, навуковым супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. У 1975-84 — карэспандэнт-арганізатар Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Творчая біяграфія

Пісаць вершы пачаў у дзевятнаццаць гадоў. Друкаваўся з 1949. (барысаўская раённая газета «Бальшавіцкая трыбуна»). Першы паэтычны зборнік «Золак над Бярозай» выйшаў у 1959 годзе.

Яшчэ ў 1953 годзе з’явіліся яго вершы «Косіць хлопец канюшыну», «Нікагусенькі няма». У 1954-1955 гадах — «Рана-раненька», «Юрачка», канчатковая рэдакцыя песні «Колас, ты мой колас», «Спалох». У 1956 годзе напісаны: «Натура», «Запавет», «Закружыла мяцеліца».

Прыкметны поспех выпаў Алесю Ставеру ў апрацоўцы і стылізацыі народнага гумару. Як успамінаў сам аўтар, складаць вершы на фальклорнай аснове стала галоўнай умовай яго творчасці, калі ён пачаў часта сустракацца з чытатамі, бываць у калгасах, на заводах Беларусі. У розныя гады з’явіліся вершы «А мне ў шчасце верыцца», «Каб дома не журылася», «Трасуха» і інш.

Алесь Ставер аўтар зборнікаў паэзіі «Ластаўкі перад дажджом» (1967), «Жураўлі ляцяць…» (вершы і песні, 1972), «Лірнік» (1975), «Жнівеньскі вырай» (выбранае, 1979), «Зоры зямныя» (паэмы, вершы, песні, 1989). У яго творах — любоў да роднай зямлі, працоўныя будні, мінулае народа, маладосць і каханне.

У рамане «Пад канвоем» (1966) аўтар передаў усе пакуты нявольніцкага жыцця ў гады вайны, перажытае ім самім. Тэме Вялікай Айчыннай вайны прысвечаны кнігі аповесцей і апавяданняў «Да сваіх» (1974), «Лясныя аповесці» (1986).

Напісаў лірычную камедыю «Алімпіяда Салодкая» і п’есу «Слова не верабей» (абедзве пастаўлены ў 1977). Для дзяцей выйшлі кнігі паэзіі «Касцёр не гасне» (1961), «Пад вясёлкавай дугой» (1984).

Шмат вершаў паэта, пакладзеныя на музыку прафесійнымі і самадзейнымі кампазітарамі, сталі вядомымі, папулярнымі песнямі: «Жураўлі на Палессе ляцяць», «Беларусачка», «Косіць хлопец канюшыну», «А мне ў шчасце верыцца», «Нарачанка» і інш. Песня «Жураўлі на Палессе ляцяць» — шэдэўр песеннага мастацтва і галоўная візітоўка ўсёй песеннай творчасці паэта.

Слухаць песні

Песняры Жураўлі на Палессе ляцяць 1996 [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://www.youtube.com/watch?v=C-yJNyERASk. – Заглавие с экрана.

Данчык – Беларусачка (1989) [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://www.youtube.com/watch?v=l_2Zut8rB1I – Заглавие с экрана.

Вверх