Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Шушкевіч Станіслаў

115 гадоў з дня нараджэння

Писатель
Чытайце кнігі Станіслава Шушкевіча ў нашых бібліятэках

Станіслаў Пятровіч Шушкевіч (1908-1991) — паэт, сатырык, публіцыст. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1934 года. Нарадзіўся 19 лютага 1908 года ў вёсцы Бакінава Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці.

Вучыўся ў Беларускім педагагічным тэхнікуме ў Мінску (1926-1928), у якім выкладаў Якуб Колас. Працаваў у Дзяржаўнай бібліятэцы БССР, загадваў бібліятэкай навукова-даследчага Інстытута сельскай і лясной гаспадаркі імя У. I. Леніна (1928-1931). Быў членам літаратурных арганізацый «Маладняк», Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў. Скончыў крытыка-творчае аддзяленне літаратурнага факультэта Вышэйшага педагагічнага інстытута ў Мінску (1934). Працаваў у рэдакцыях газет «Літаратура і мастацтва», «Калгаснік Беларусі», «Звязда». У 1936 і 1949 гадах — рэпрэсаваны. Знаходзіўся ў лагеры, на спецпасяленні. Працаваў шахцёрам, цесляром, лесарубам, у геалагічных партыях і экспедыцыях.

Вяртаецца паэт на Беларусь восенню 1956 года. Працуе супрацоўнікам газеты «Мінская праўда», у 1958 — 1970 гг. — загадчыкам аддзела газеты «Літаратура і мастацтва». Канчаткова рэабілітаваны ў 1975 годзе.

Творчая біяграфія

Друкавацца пачаў з 1924 года. Ён пакінуў нашчадкам багатую літаратурную спадчыну. Акрылёны жыццёвымі планамі і марамі, малады паэт апяваў жыццё радасна, звонка і захоплена. Паступова паэзія С. Шушкевіча пачынае напаўняцца клопатамі і хваляваннямі, якімі жылі аднагодкі пісьменніка. Аднак перажытае ў гады рэпрэсій, паклалі адбітак на яго творчасць. Пасля дваццацігадовага перапынку паэзія Станіслава Пятровіча стала больш жыццёвай, разважлівай, але ў ёй засталося яго жыццялюбства, вера ў людзей, улюблёнасць у родную зямлю. У яго вершах упэўнена гучаць матывы адданасці Бацькаўшчыне, сяброўства, дружбы, кахання. Адна з галоўных тэм сатырычна-гумарыстычных твораў С. Шушкевіча — пісьменнік і час. Ён умеў пасмяяцца не толькі з іншых, але і з самога сябе.

Ён аўтар зборнікаў паэзіі «Вершы», «Дарогаю вясны», «Услед за марамі», «Навальніца», «Сябрам», «Дарога ў залатую восень», «Рэха маладосці», «Сонца над маім асеннім садам», кнігі ўспамінаў «Вяртанне ў маладосць», зборніка сатыры і гумару «Грушы на вярбе».

Дзецям прызначыў больш як за 20 кніг — вершаў, апавяданняў, казак. Сярод іх — «Звярыны баль», «Сарочы церамок», «Будзільнік», «Вясёлыя дзятлікі», «Колькі кіпцікаў у кошкі», «Барадаты камар», «Ліса з магнітафонам», «Казёл на верталёце», «Казачны церам» і інш. На творах С. Шушкевіча выхавалася ўжо не адно пакаленне дзяцей. Напісаныя проста, не мудрагеліста, з разуменнем запатрабаванняў «чамучак», яны вучаць дабру, любові да роднага краю.

Паэзія Станіслава Шушкевіча для дзяцей меладычная ў сваёй аснове. Шмат якія вершы ісьменніка пакладзены на музыку.

Слухаць песню:

Валентин Ковалив. Гусанькі [Электронный ресурс] // YouTube. Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка. – Режим доступа : https://www.youtube.com/watch?v=vK-7CzochUc. – Дата публикации : 11.04.2018. – Заглавие с титул. экрана.

Вверх