Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Іван Шамякін

100 гадоў з дня нараджэння

Писатель
Чытайце кнігі Івана Шамякіна ў нашых бібліятэках

Іван Пятровіч Шамякін (1921-2004) — народны пісьменнік Беларусі, дзяржаўны і грамадскі дзеяч, акадэмік НАН Беларусі. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1947 года.

Нарадзілася 30 студзеня 1921 года ў вёсцы Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Усё яго дзяцінства прайшло на ўлонні роднай прыроды, у пастаянных пераездах з месца на месца, куды пераводзілі бацьку-лесніка. Скончыў сем класаў і адразу пасля школы стаў студэнтам Гомельскага тэхнікума будаўнічых матэрыялаў. У тэхнікуме пачаў пісаць вершы, з’яўляўся актыўным членам літаратурнага аб’яднання пры газеце «Гомельская праўда».

Універсітэт
У такой леснічоўцы рос І. Шамякін

У 1940 годзе закончыў тэхнікум і быў накіраваны на працу ў г. Беласток. Працаваць давялося нядоўга — быў прызваны ў армію. Служыў у Мурманску, у зенітна-артылерыйскай часці. Там застала яго вайна. Іван Шамякін непасрэдны ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны, якую ён ведаў па ўласным вопыце. Быў камандзірам гарматы. Закончыў вайну ў 1945 годзе ў Германіі. Пасля дэмабілізацыі вырашыў перакваліфікавацца і стаць выкладчыкам мовы і літаратуры. Працаваў настаўнікам на Гомельшчыне ў вёсцы Пракопаўка Церахоўскага раёна, завочна вучыўся ў Гомельскім педагагічным інстытуце.

Універсітэт
І. Шамякін у Калінкавічах

У 1948 годзе паступіў вучыцца ў Рэспубліканскую партыйную школу і пераехаў у Мінск. З 1954 шмат гадоў працаваў у апараце Саюза пісьменнікаў Беларусі, апошнія гады першым сакратаром праўлення, з 1980 года быў галоўным рэдактарам выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, на пряцягу дваццаці двух гадоў выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. У 1963годзе ўваходзіў у склад беларускай дэлегацыі на XVIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. З 1987 узначальваў Беларускі камітэт абароны міру.

Творчая біяграфія

Іван Шамякін з’яўляецца адным з самых вядомых і папулярных пісьменнікаў як у Беларусі, так і за яе межамі. Ён пакінуў багатую і разнастайную творчую спадчыну: апавяданні, аповесці, раманы, драматычныя і публіцыстычныя творы, дзённікі і мемуары. Усіх іх аб’ядноўвае агульнае - роздум аўтара над прызваннем чалавека, яго месцам у жыцці, лёсам яго маральных і духоўных каштоўнасцей — такіх, як дабро і зло, пачуццё абавязку, патрыятызм.

Ячшэ ў гады вайны Іван Шамякін напісаў сваё первае апавяданне «У снежнай пустыні» (1944), якое адзначала пачатак творчай дзейнасці празаіка. У 1945 годзе ў часопісе «Полымя» надрукаваў сваю першую аповесць «Помства».

Сапраўдная свядомасць для пісьменніка пачалася з рамана «Глыбокая плынь» (1949), пра падзеі часоў акупацыі на Гомельшчыне. Глыбокая плынь — гэта вобраз гераічнай, масавай партызанскай барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Раман населены цікавымі людзьмі, насычаны жыццёвым матэрыялам і рэаліямі. За гэты твор яму была прысуджана у 1951 годзе Дзяржаўная прэмія СССР

.

Аўтар раманаў «У добры час» (1953), «Крыніцы» (1956, Літаратурная прэмія імя Я. Коласа 1959), «Сэрца на далоні» (1963, Літаратурная прэмія імя Я. Коласа 1968), цыкла з пяці аповесцей пад агульнай назвай «Трывожнае шчасце» (1956-1965, Літаратурная прэмія імя Я. Коласа 1968), «Снежныя зімы» (1968), «Вазьму твой боль» (1979, экранізаваны ў 1981; Дзяржаўная прэмія Беларусі 1982) і інш.

Пенталогія «Трывожнае шчасце» мае аўтабіяграфічную аснову, ўвабрала значную частку жыцця пісьменніка, грунтуецца на рэальных прататыпах. Іван Шамякін стварыў мастацкую біяграфію свайго пакалення, на долю якога выпалі жорсткія ваенныя выпрабаванні і нялёгкія пасляваенныя гады.

У рамане «Атланты і карыятыды» (1974, аднайменны відэафільм Беларускага тэлебачання, 1980), паказаны надзённыя праблемы сучаснасці. Твор і сёння яшчэ не страціў свёй навізны ў асэнсаванні жыцця гарадской інтэлігенцыі.

У творах пісьменніка пра вайну значнае месца займае вобраз жанчыны. Жорсткія абставіны ваеннага часу спрыялі больш вострай пастаноўцы пытання пра чалавечыя якасці і магчымасці, складаныя шляхі людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэта тэма адлюстравана ў аповесцях «Шлюбная ноч» (1974, кінафільм «Вясельная ноч», 1980), «Гандлярка і паэт» (1975, аднайменны кінафільм, 1978).

У цэнтр увагі І. Шамякіна як сучаснага пісьменніка не магла не трапіць такая трагічная падзея, як Чарнобыль. Адразу пасля выбуху спецыяльна прыехаў у радыяцыйную зону, каб быць сведкам гэтай бяды, пранікнуць і адчуць сэрцам Чарнобыльскую катастрофу. З’яўляецца яго раман «Злая зорка» (1991), які стаў у беларускай прозе першым буйным эпічным палатном, якое адлюстроўвае трагедыю Чарнобыля і яе наступствы. Значна пазней з’явілася аповесць «Зона павышанай радыяцыі» (1997).

Распад Савецкага Саюза, грамадскія і эканамічныя змены, звязанныя з гэтым жыццёвыя цяжкасці і выпрабаванні, не знізілі творчую прадукцыйнасць Івана Шамякіна. Адна за другой пішуцца аповесці «Вернісаж» (1992), «Сатанінскі тур» «Падзенне», «Адна на падмостках» (усе — 1993). У 1995 годзе яны былі выдадзены адной кнігай — «Сатанінскі тур», якую цалкам можна разглядаць як своеасаблівую энцыклапедыю новай эпохі — 90-х гадоў ХХ стагоддзя.

У 1996 годзе пабачыў свет яго гістарычны раман «Вялікая княгіня», пра падзеі ХI-ХVI стагоддзя ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Пісьменнік стварыў гэты раман з думкай, што беларусы павінны ведаць сваю гісторыю, яе павучальныя урокі. «Вялікая княгіня» — значнае дасягненне Івана Шамякіна на заключным этапе яго творчага шляху.

Не абышоў І. Шамякін і драматургічнага жанру. Ім створаны драмы «Не верце цішыні» (1957), «Дзеці аднаго дома» (1967), «Экзамен на восень» (1973), камедыі «Выгнанне блудніцы» (1960), «Баталія на лузе» (1972) і інш.

За 60 гадоў творчай працы Іван Шамякін напісаў 130 твораў, якія сталі шырока папулярнымі, 11 былі экранізаваны, многія паспяхова ставіліся на сцэнах беларускіх тэатраў, у тым ліку і на замежных.

Экранізацыя твораў Івана Шамякіна

«Крыніцы» — мастацкі фільм, зняты па аднайменным рамане Івана Шамякіна на кінастудыі Беларусьфільм ў 1964 годзе. Рэжысёр — Іосіф Шульман. Прэм’ера фільма адбылася 29 сакавіка 1965 года.

Криницы (1964) – YouTube [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://www.youtube.com/watch?v=aZLWTc7cn5U. – Заглавие с экрана.

13 лютага 1981 года у Доме літаратара адбылася прэм’ра мастацкага фільма паводле аднаіменнага рамана «Вазьму твой боль». Рэжысёр — Міхаіл Пташук.

Возьму твою боль (1980) – YouTube [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://www.youtube.com/watch?v=fn9771uI2YI. – Заглавие с экрана.

Кінафільм «Вясельная ноч» быў зняты па матывам аповесці «Шлюбная ноч» у 1980 годзе. Рэжысёр — Александр Карпаў.

Свадебная ночь (1980) – YouTube [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://www.youtube.com/watch?v=pMj8l9yQj0s. – Заглавие с экрана.

Ушанаванне памяці

Універсітэт
Мазырскі дзяржаўны педагогічны ўніверсітэт

Мазырскі дзяржаўны педагогічны ўніверсітэт ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №500 ад 04.08.2006 г. носіць імя Народнага пісьменніка Беларусі Івана Пятровіча Шамякіна.

Вверх