Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Мушынская Таццяна

65 гадоў з дня нараджэння

Писатель
Чытайце творы Таццяны Мушынскай ў нашых бібліятэках

Мушынская Таццяна Міхайлаўна — беларуская паэтэса, празаік, тэатральны крытык, журналістка. Член Саюза журналістаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Нарадзілася 26 чэрвеня 1958 года ў г. Мінску. З аўтабіяграфіі пісьменніцы: «…Бацька, Міхась Іосіфавіч Мушынскі — вядомы беларускі вучоны, даследчык нацыянальнай літаратуры. Маці, Тамара Фёдараўна, больш за 25 гадоў выкладала ў школе рускую мову і літаратуру. Атмасфера бацькоўскага дома сапраўды была дзівоснай творчай, акрыленай. Школьныя гады прайшлі пад знакам чытання, сталі часам адкрыцця свету музыкі, тэатра, кіно. Паралельна з засваеннем музыкі ішлі заняткі ў студыі класічнага танца Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў. Разам з іншымі студыйцамі шмат ездзіла па Беларусі, паспела выступіць ці не на ўсіх канцэртных пляцоўках Мінска…».

Школу скончыла з залатым медалём. У 1975 годзе паступіла на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля яго заканчэння працавала ў штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва». З 1991 года — рэдактар аддзела музыкі часопіса «Мастацтва». Стыпендыят Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2008). Лаўрэат нацыянальнай музычнай прэміі ў намінацыі «Лепшы журналіст (музычны крытык)» (2013).

Творчая біяграфія

Друкавацца пачала ў 1975 годзе ў маладзёжных газетах «Знамя юности», «Чырвоная змена». У 1976 часопіс «ЛіМ» надрукаваў першую балетную рэцэнзію. Супрацоўнічала з рознымі выданнямі. Затым пачала пісаць для дзяцей невялічкія аповеды, казкі і вершы. Для юных чытачоў выйшлі кнігі «Віця Неслух у краіне мурашоў» (1995), «Свята печанай бульбы» (2003), «Калі тата — Дзед Мароз» (2000), «Вожыкі ў футбол гуляюць» (2008), «Мак таўклі камары» (2017). Творы адлюстроўваюць дзіцячы гульні і захапленні, пейзажныя замалёўкі розных пор года, прасякнуты радасцю, гумарам і трапнымі назіраннямі.

Першая аповесць для дарослых «Доўгае развітанне», прысвечаная жыццю сучаснай творчай інтэлігенцыі, была надрукавана ў 1997 годзе ў «Бібліятэцы часопіса “Маладосць”». Аўтар кніг прозы «Доўгае развітанне» (1997), «Джульета і экстрасэнс» (2013), «Сад маіх успамінаў» (2015), «Дыханне ранняй восені» (2018); зборнікаў вершаў «Я вандрую ў стагоддзях» (1998), «Сны кахання» (2006) і інш. Выдала пяць кніг, прысвечаных беларускаму балету.

На вершы пісьменніцы напісана больш за 200 музычных твораў прафесійнымі кампазітарамі.

Вверх