Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Муравейка Іван

100 гадоў з дня нараджэння

Писатель
Чытайце кнігі Івана Муравейкі ў нашых бібліятэках

Іван Андрэевіч Муравейка (1921-2021) — беларускі паэт, які праславіўся вершамі для дзяцей, аўтар нарысаў, франтавых запісак, апавяданняў. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1953 года.

Нарадзіўся 21 кастрычніка 1921 года ў вёсцы Таль Любанскага раёна Мінскай вобласці.

У 1939 годзе скончыў Любанскую сярэднюю школу і паступіў у Мінскі камуністычны інстытут журналістыкі. У канцы года прызваны ў Чырвоную Армію. У гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях на Заходнім, Данскім, 3-м Украінскім і 1-м Беларускім франтах. Быў паранены.

У 1945-1947 гадах у складзе Цэнтральнай групы войскаў служыў у Германіі. У 1947 годзе дэмабілізаваны. У 1948-1952 гадах працаваў адказным сакратаром і рэдактарам любанскай раённай газеты «Кліч Радзімы».

У 1964 годзе скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве, працаваў адказным сакратаром у любанскай раённай газеце. Пазней жыў у Любані.

Заслужаны работнік культуры Беларусі, Лаўрэат рэспубліканскай літаратурнай прэміі «Залаты Купідон» і прэміі імя В. Віткі.

Творчая біяграфія

Друкуецца з 1936 года. Аўтар зборніка вершаў «Песня над палямі» (1955). Пісаў пераважна для дзяцей: зборнікі вершаў «Ручаінкі» (1956), «Вось якія мы» (1958), «Пра работу і ляноту» (1960), «Дружная сямейка» (1961), «Сняжынкі-смяшынкі» (1962), «Сем колераў вясёлкі» (1965), «Лясное возера» (1970), «Мы таксама падрасцём» (1971), «Дуб і дубок» (1977), «Няхай сонца не заходзіць» (вершы, паэмы, казкі, 1981), «Я прыдумаў казку» (1985), «Вадзіца з крыніцы» (2006), «Званочкі ў блакіце» (2016) і інш. Творы пісьменніка апяваюць прыгажосць роднага краю, чароўную родную прыроду, расказваюць пра захапленні дзяцей, прывіваюць маленькім чытачам высакародныя чалавечыя якасці — шчырасць і сціпласць, добразычлівасць і мужнасць, любоў да працы і Радзімы.

У кнігу «Дарога без прыпынку» (2017) увайшлі выбраныя творы: вершы пра дзіцячыя і юнацкія гады, пра баявое братэрства, апавяданні, успаміны, літаратуразнаўчыя нарысы, сатырычныя творы, напісаныя на працягу ўсяго жыцця. Сярод герояў кнігі — франтавыя сябры аўтара, пісьменнікі, працаўнікі сяла…

Вверх