Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Мележ Іван

100 гадоў з дня нараджэння

Писатель
Чытайце кнігі Івана Мележа ў нашых бібліятэках

Іван Паўлавіч Мележ (1921-1976) — народны пісьменнік Беларусі, грамадскі дзеяч. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1945 года.

Нарадзілася 8 лютага 1921 года ў вёсцы Глінішчы Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Сярэднюю школу Іван Мележ закончыў у Хойніках. Тут ён па-сапраўднаму далучаеццая да кнігі, шмат чытае, часта наведвае раённую бібліятэку. Усё гэта падштурхнуло яго да творчасці. У апошніх класах школы ў Мележа ўжо быў свой сшытак вершаў.

У 1939 годзе едзе вучыцца ў Маскву, паступае ў інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры; у тым самым годзе быў прызваны ў армію. Служыў у Карпатах, тут сустрэў першы дзень вайны. Потым было адступленне, удзел у цяжкіх баях, акружэнне.

Ваколіца
І. Мележ у родных ваколіцах

Летам 1942 года ў баі пад Растовам быў цяжка паранены. Лячыўся ў шпіталях Растова і Тбілісі. Растоўскі хірург Антонаў выратаваў правую руку, якую другія ўрачы хацелі ампутаваць. Пасля лячэння адпраўлены ў тыл. У 1943-1944 гг. выкладаў ваенную падрыхтоўку ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (знаходзіўся тады на станцыі Сходня пад Масквой). У жніўні 1944 разам з універсітэтам пераехаў у Мінск. У 1945 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Пасля працаваў у часопісе «Полымя». З 1966 сакратар, у 1971-76 гг. намеснік старшыні праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Быў старшынёй Беларускага камітэта абароны міру.

У 1980 годзе ўстаноўлена Літаратурная прэмія Саюза пісьменнікаў Беларусі імя І. Мележа. У 1983 у вёсцы Глінішчы адкрыўся Літаратурны музей Івана Мележа.

Творчая біяграфія

Першы верш быў надрукаваны на старонках газеты «Чырвоная змена» ў лютым 1939 года.

Знаходзячыся ў арміі, яшчэ ў даваенны час, Іван Мележ вёў дзённікі, запісныя кніжкі. На фронце займацца гэтым не было ні часу, ні сілы. У шпіталі — у Тбілісі — пачаў пісаць апавяданні. У 1944 ў газеце «Звязда» было надрукавана першае апавяданне «Сустрэча ў шпіталі».

Першым, сапраўды ўдалым, было апавяданне «У завіруху» (1944), якое дало назву і першаму зборніку прозы, што пабачыў свет у 1946 годзе. Гэтае апавяданне, як і іншыя творы зборніка, напісана на матэрыяле вайны, перажытым пісьменнікам. Твор атрымаўся жыццёва праўдзівым, ён і сёння хвалюе чытача.

У жніўні 1946 года ў Глінішчах пісьменнік стварае невялікую аповесць «Гарачы жнівень». У ёй упершаню звяртаецца да адлюстравання мірнага жыцця на вызваленай зямлі. Мележу ўдалося стварыць прывабныя, надзеленыя запамінальнымі рысамі характары звычайных працаўнікоў вёскі.

Напрамак
І. Мележ (другі справа) у танкавай часці ў час работы над раманам «Мінскі напрамак», 1950 г.

З 1947 па 1952 гг. Іван Мележ працуе над вялікім эпічным творам «Мінскі напрамак» (дапрацаванае выданне ў 1974). Аўтар паказаў усенародны характар барацьбы за вызваленне Беларусі ў 1944 годзе. У рамане дзейнічаюць дзесяткі персанажаў, розных сваім сацыяльным і службовым становішчам, непадобных характарамі. Тут ён ўпершыню спрабуе спалучыць матэрыял,звязаны непасрэдна з ягоным жыццёвым, духоўным вопытам, і матэрыял дакументальны, узяты з кніг, газет, ваенных дакументаў, успамінаў людзей, а таксама «матэрыял» творчай фантазіі.

Затым выдае зборнікі апавяданняў «Блізкае і далёкае» (1954), «У гарах дажджы» (1955), «Спатканне за горадам» (1955) і інш. Аўтар п’есы пра інтэлігенцыю «Пакуль вы маладыя» (1956). У 1975 выходзіць яго кніга літаратурна-крытычных артыкулаў, эсэ, інтэрв’ю і публіцыстыкі «Жыццёвыя клопаты» (Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Я. Коласа 1976).

Найвялікшым дасягненнем Мележа і ўсёй беларускай літаратуры стала трылогія з цыкла «Палеская хроніка» — раманы «Людзі на балоце» (1961, Літаратурная прэмія імя Я. Коласа 1962), «Подых навальніцы» (1964-65, за абодва Ленінская прэмія 1972), «Завеі, снежань» (1976, не завершаны). Раман «Людзі на балоце» аўтар пачаў як твор лірычны, а наступныя раманы трылогіі стварыў ужо як трагедыйныя, раманы-даследванні.

«Палеская хроніка» — глыбокае філасофска-мастацкае асэнсаванне жыцця беларускага народа на вельмі важным гістарычным этапе — 1920-30 гг., яна стала нацыянальнай эпапеяй. На кінастудыі Беларусьфільм зняты мастацкія фільмы «Людзі на балоце» (1981) і «Подых навальніцы» (1983). Рэжысёр В. Тураў.

Экранізацыя твораў Івана Мележа

Люди на болоте (1 серия) (1981) – YouTube [Электронный ресурс]. – Режим доступа : ://www.youtube.com/watch?v=SYR5ZerJwAA. – Заглавие с экрана.

Люди на болоте (2 серия) (1981) – YouTube [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://www.youtube.com/watch?v=483nZjxvwv. – Заглавие с экрана.

Дыхание грозы (1983) – YouTube [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://www.youtube.com/watch?v=6RjxqYvbJwc. – Заглавие с экрана.

Ушанаванне памяці

Вобраз
Вобраз маладога Івана Мележа
Тэатр
Мазырскі драматычны тэатр

Па вул. Ленінскай на сцяне фасада аднаго з жылых дамоў створаны вобраз маладога Івана Мележа. Такі від манументальнага мастацтва, які наносіцца непасрэдна на сцяну, носіць назву — мурал. Дадзены мурал не толькі ўпрыгожвае фасад будынка, але і ўвекавечвае памяць аб знакамітым беларускім празаіку. Пад партрэтам адна з самых вядомых яго цытат «Мова — гэта вялікi народны скарб». Партрэт Народнага пісьменніка тут з’явіўся не выпадкова. Насупраць дома — драматычны тэатр імя Івана Мележа.

Мазырскі драматычны тэатр, які носіць імя Івана Мележа, знаходзіцца па вул.Ленінская, 23. Будынак тэатра, пабудаваны ў канцы 20-х – пачатку 30-х гадоў мінулага стагоддзя, мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

У гонар Івана Мележа названа і адна з вуліц ў г. Мазыры.

Вверх