Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Маўр Янка

140 гадоў з дня нараджэння

Писатель
Чытайце творы Янкі Маўра ў нашых бібліятэках

Янка Маўр (Іван Міхайлавіч Фёдараў) (1883-1971) — пісьменнік, драматург, кінасцэнарыст, заслужаны дзеяч культуры Беларусі. Адзін з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, адкрывальнік прыгодніцкага і навукова-пазнавальнага жанраў, стваральнік першай беларускай навукова-фантастычнай аповесці. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1934 года.

Пасля скончыў Ковенскае рамеснае вучылішча. Але працы знайсці не мог. У 1899 годзе паступіў у Панявежскую настаўніцкую семінарыю. Аднак вучоба была нядоўгай. Быў выключаны за ўдзел у гуртку рэвалюцыйнай моладзі. У 1903 здаў экстэрнам экзамен і атрымаў званне настаўніка пачатковай школы. Працаваў у вёсцы Бытча на Барысаўшчыне. На гэты час і прыпадае ўдзел Янкі Маўра ў нелегальным настаўніцкім з’ездзе, які адбыўся ў вёсцы Мікалаеўшчына. Тут упершыню сустрэліся і пазнаёміліся Якуб Колас і Янка Маўр (тады яшчэ Фёдараў). Разам з Якубам Коласам і іншымі актыўнымі ўдзельнікамі быў зволены з настаўніцкай пасады і пазбаўлены права выкладаць у школе. Пасля кастрычніцкіх падзей настаўнічаў, працаваў у Рэспубліканскім саюзе работнікаў асветы, Беларускім дзяржаўным выдавецтве. З 1930 года знаходзіўся на творчай працы.

У 1993 годзе ў Рэспубліцы Беларусь у гонар Янкі Маўра ўстаноўлена літаратурная прэмія яго імя.

Творчая біяграфія

Першыя пробы пяра адносяцца да гадоў юнацтва. У 1923 годзе ў газеце «Савецкая Беларусь» і ленінградскім часопісе сатыры і гумару «Бегемот» друкаваў фельетоны. Але ж пачаткам літаратурнай дзейнасці Янкі Маўра трэба лічыць 1926 год, калі ў часопісе «Беларускі піянер» ён змясціў сваё першае апавяданне. Адказны сакратар рэдакцыі А. Якімовіч папрасіў прынесці што-небудзь новае. Праз нейкі час ён трымаў у руках рукапіс аповесці «Чалавек ідзе» пра жыццё першабытных людзей. Пад гэтым творам упершыню стаяла прозвішча «Янка Маўр». Пачынаючы з адзінаццатага нумара за 1926 год аповесць друкавалася ў «Беларускім піянеры» з працягам. Гэта быў першы навукова-фантастычны твор, які ў забаўляльнай форме наглядна тлумачыў дзецям тэорыю «эвалюцыі Дарвіна».

Своеадметна талент Янкі Маўра выявіўся і ў цыкле яго твораў пра іншыя краіны: Вогненную Зямлю і Новую Гвінею, Інданезію, Кітай, Цэйлон, Неапаль. Гэта шырока вядомыя аповесці «У краіне райскай птушкі», «Сын вады», апавяданні «Слёзы Тубі», «Лацароні», раман «Амок» (першы беларускі прыгодніцкі раман) і інш.

У 1930 годзе выйшла з друку яго аповесць «Палескія рабінзоны» (экранізавана ў 1935), якая стала любімым творам самога аўтара. У беларускай прыгодніцкай літаратуры гэта было, безумоўна, новае слова. Маўр паказаў, што не толькі ў экзатычных краінах, а зусім побач, у Беларусі, ёсць нябачаная нікім рамантыка.

Прыгодніцкі жанр прасочваецца і ў аповесці «ТВТ» (1934), якая атрымала першую прэмію на ўсебеларускім конкурсе дзіцячай кнігі і паклала пачатак развіццю ў беларускай літаратуры жанра школьнай аповесці. У творы шмат гумару, але задума сур’ёзная: спрыяць працоўнаму выхаванню дзяцей, развіваць у іх пачуццё абавязку, самастойнасць.

Пасля вайны Янка Маўр апублікаваў цыкл апавяданняў аб трагічных выпрабаваннях, якія давялося перажыць дзецям у ваенныя гады «Шчасце», «Максімка». Выдаў дакументальную кнігу ўспамінаў «Ніколі не забудзем» (1948), стаўшы яе галоўным рэдактарам. Кніга напісана беларускімі дзецьмі — сведкамі Вялікай Айчыннай вайны.

Пра гады маленства пісьменнік падрабязна расказаў у аўтабіяграфічнай аповесці «Шлях з цемры», першае выданне якой з’явілася ў 1948 годзе. Але над гэтым творам пісьменнік працаваў да апошніх дзён.

Аб багатай творчай фантазіі Янкі Маўра сведчыць і фантастычная аповесць «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага», героі якой адправіліся ў касмічнае падарожжа на незвычайным караблі. Аўтар у займальнай форме падае чытачам навуковыя звесткі.

Напісаў п’есы «Памылка» (1940), аднаактоўкі «Хата з краю» (1941), «Балбатун» (1946).

Вверх