Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Мацвеенка Уладзімір

95 гадоў з дня нараджэння

Писатель
Чытайце кнігі Уладзіміра Мацвеенкі ў нашых бібліятэках

Мацвеенка Уладзімір Іванавіч — беларускі паэт, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Я. Маўра, Літаратурнай прэміі імя В. Віткі.

Нарадзіўся 17 жніўня 1928 года ў г. Мінску. Скончыў Мінскае медыцынскае вучылішча ў 1956 годзе. У 1958-2004 працаваў тэхнікам-артадонтам.

Друкуецца з 1973 як дзіцячы пісьменнік і ў жанры сатыры. Адзін з аўтараў зборнікаў для дзяцей і юнацтва «Заранка», «Цвіце верас» (абодва 1987), сатырычнай кнігі «Астюкі за каўняром» (1989) і інш.

Папулярнасць яму прынеслі кніжкі «Лекі без аптэкі» (1987), «Загадкі Зайкі-загадайкі» (1990), «Азбука ў загадках» (1992), «Сябрынка» (1995) і інш. Творы пісьменніка вызначаюцца гумарам, дасціпнасцю і патрыятызмам, заварожваюць аўтарскай вынаходлівасцю, здзіўляюць багаццем тэм, гульнёвасцю і пазнавальнасцю.

«Староначкі з моўнай скарбоначкі» (2008) — вясёлы дадатак да азбук і буквароў. У зборніку падаюцца амаль што ўсе формы і жанры дзіцячай паэзіі: вершы, песні, смяшынкі, каламбуры, скорагаворкі, чыстагаворкі, перакруткі, загадкі.

Кніжка «Займальны родны алфавіт» (2013) вылучаецца арыгінальнасцю падачы матэрыялу. Праз вершы, загадкі і скорагаворкі юныя чытачы змогуць здзейсніць захапляючае падарожжа ў цудоўную краіну Алфавіт ад А да Я, дзе на кожнай «літарнай» станцыі іх чакае шмат незвычайных адкрыццяў.

Вверх