Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Касцючэнка Наталля

60 гадоў з дня нараджэння

Писатель
Чытайце творы Наталлі Касцючэнка ў нашых бібліятэках

Наталля Мікалаеўна Касцючэнка — празаік, публіцыст. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Нарадзілася 5 кастрычніка 1963 года ў вёсцы Старая Іолча Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыла лесагаспадарчы факультэт Беларускага тэхналагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1987). Збіралася працаваць на малой радзіме, у Камарынскім лясгасе Брагінскага раёна. Але аварыя на Чарнобыльскай АЭС змяніла жыццёвыя планы. Засталася ў Мінску, працавала інжынерам-азеляняльнікам у Мінскзелянбудзе, дырэктарам прадпрыемства па фітадызайну і народных промыслах «Белы комін», дырэктарам фітастудыі «Белая квецень». Пад яе кіраўніцтвам аформлена шмат аб’ектаў у рэспубліцы, у тым ліку дзяржаўных: Палац Рэспублікі, міністэрствы, пасольствы, бальніцы, дзіцячыя садкі і інш. Супрацоўнічала з тэатрамі і тэлебачаннем. Але прызначэнне пісаць змяніла яе творчы шлях.

З 2005 года працуе рэдактарам аддзела прозы часопіса «Нёман», з 2006 года — выконвае грамадскія абавязкі намесніка старшыні Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Творчая біяграфія

Пісаць пачала ў школьным узросце. Спачатку вершы. Потым, калі стала студэнткай, пачала друкаваць свае апавяданні ў студэнцкай газеце «Технолог», часопісах «Родная прырода» і «Маладосць», у калектыўным зборніку «Карані» (выдавецтва «Юнацтва»).

Аўтар кніг прозы «Таямніцы пачуццяў» (2004), «Сугучнасць» (2004), «Добро и зло — две половинки любви» (2005), «Верба над омутом» (2011), «Водгукі маўчання» (2012), «Час жніва і час пакаяння» (2018).

Галоўная тэма яе творчасці — дабро і зло, супярэчлівыя якасці, якія ёсць у кожнага. Аўтар спрабуе расказаць і пра ўласныя ўчынкі і пачуцці.

Аповесць-эсэ і апавяданні, якія ўвайшлі ў кнігу «Час жніва і час пакаяння», створаны на няпростым і супярэчлівым жыццёвым матэрыяле. Аповесць напісана ў рэдкім літаратурным жанры — псіхалагічнай споведзі, у якой усё быццам вакол сябе, але - ад малога да вялікага, ад асабістага да агульначалавечага. Пісьменніца на ўласным прыкладзе імкнецца асэнсаваць прыроду такіх чалавечых якасцей, як эгаізм, слабаволле, здрадніцтва. А таксама — найгалоўнейшага з пачуццяў: любові.

Вверх