Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Камейша Казімір

80 гадоў з дня нараджэння

Писатель
Чытайце творы Казіміра Камейшы ў нашых бібліятэках

Казімір Вікенцьевіч Камейша (1943) — пісьменнік. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1971 года.

Нарадзіўся 4 снежня 1943 года ў вёсцы Малыя Навікі, Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў завочна беларускае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1970). Служыў у Савецкай Арміі. Працаваў у раённых газетах Міншчыны, на Беларускім радыё. Значную частку літаратурна-мастацкага даробку склала праца ў часопісах «Вясёлка», «Полымя», «Маладосць», «Вожык».

Творчая біяграфія

У рэспубліканскім друку выступіў з вершамі ў 1961 годзе. Аўтар зборнікаў паэзіі «Восеньскія позвы» (1969), «Мембрана» (1972), «Нектар» (1974), «Тут мае вёсны прычалены» (вершы і паэмы, 1977), «Сябрына» (1978), «Плёс» (1982), «Галоўная вярста» (вершы і паэма, 1985), «Пярэймы дня» (вершы і паэмы, 1988), «Чмяліны груд» (вершы і паэмы, 2014), зборніка «Гордзіеў вузел» (вершы, паэма, лірычныя мініяцюры, 2016).

Паэзія паэта шматгранная. Роля чалавека на зямлі, любоў да родных налібоцкіх мясцін, іх непаўторных краявідаў — усё гэта найшло водгук у творах пісьменніка. Шмат цёплых і шчырых радкоў прысвяціў паэт і сваім землякам, з якімі назаўсёды паяднаны яго думкі і сэрца.

Выдаў кнігі прозы «Духмянае дзіва» (1984), «Паміж кубкам і вуснамі» (2010). Кніга лірычных запісаў, мініяцюр і эсэ «Ад Кромані да Свіцязі» (2013) своеасаблівы працяг яго кнігі «Паміж кубкам і вуснамі». Гэта — новыя назіранні, роздум над перажытым, філасофскае асэнсаванне шматлікіх з’яў жыцця і прыроды.

Дзіцячыя творы ўвайшлі ў кнігі «Гаёўка» (1975), «Буслянка» (1985), «Дзятлава кузня» (1987), «Добры дзень, шафёр» (1988), «Крыгагром» (2001).

Творчая праца Казіміра Камейшы адзначана літаратурнымі прэміямі імя А. Куляшова, імя В. Віткі, «Залаты Купідон», Нацыянальнай літаратурнай прэміяй.

Вверх