Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyrlib.by
Войти


Аляксей Якімовіч

70 гадоў з дня нараджэння

Писатель
Чытайце кнігі Аляксея Якімовіча ў нашых бібліятэках

Аляксей Мікалаевіч Якімовіч (1949) — празаік, драматург. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1990 года.

Нарадзіўся 15 кастрычніка ў вёсцы Парэчча Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і. Атрымаўшы вышэйшую адукацыю на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1972), Аляксей Якімовіч звязаў сваё жыццё з педагогікай. Працаваў настаўнікам на Слонімшчыне — у Кастровіцкай васьмігадовай школе, Жыровіцкай сярэдняй школе, арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай выхаваўчай работы ў Жыровіцкай сярэдняй школе, дырэктарам Дзеравянчыцкай васьмігадовай школы. З 1982 года — выхавацель групы падоўжанага дня, з 1983 года — настаўнік Касцянёўскай няпоўнай сярэдняй школы.

Творчая біяграфія

Друкуецца з 1967 года. Піша пераважна для дзяцей. У першай кніжцы «Гордзіеў вузел, альбо Нявудуманыя гісторыі з жыцця Алеся Пятрашкі» (1987) прагледжваецца настаўніцкі клопат пра культуру педагагічнай працы, пра спосабы выхавання і пошук найбольш эфектыўных метадаў стымулявання цікавасці падлеткаў да вучобы.

Пошук неардынарных сюжэтаў, прыцягальных для школьнікаў, вымушае пісьменніка звярнуцца да жанру фантастыкі. У аповесці «Эльдарада просіць дапамогі» (1989) разгортваюцца прыгоды вясковых вучняў, якім выпала весці барацьбу з сапраўднымі злачынцамі. Як высвятляецца ў сюжэце, у экстрэмальных сітуацыях можа спатрэбіцца не толькі веданне «дакладных» навук — матэматыкі ці фізікі, але не менш карысным бывае і добрае веданне мовы і літаратуры.

Не менш цікавы сюжэт і ў прыгодніцка-фантастычнай аповесці А. Якімовіча «Сакрэт Тунгускага метэарыта» (1993). У творы найперш уздымаюцца экалагічныя праблемы, да асэнсавання якіх чытач падыходзіць нязмушана, але назваротна. Каб разгадаць «таямніцу веку» двум вясковым падлеткам давялося здзейсніць падарожжа на планету Сіз. У аповесці ўведзена і мноства прыказак, прымавак і цікавых народных выслоўяў.

Чарговая кніга пісьменніка «Пастка для пярэваратня» (1997) раскрывае старонкі беларускай гісторыі, знаёміць з падзеямі ХІV стагоддзя, што адбываліся на Панямонні. Апроч захапляльных прыгод, у якія трапляюць вясковыя дзеці, у аповесці шмат цікавых звестак, этнаграфічных фактаў.

Фактычна ў кожным творы аўтар выпрабоўвае новыя мастацкія прыёмы і метады. Яскравым сведчаннем таму сталі і наступныя яго кніжкі: «Калі кукавала зязюля» (прыгодніцка-гістарычныя аповесці, 2013), «Залатая дзіда. Рыжык» (2013), «Металічны чалавек» (2016), «Сем гісторый пра Воўка і Вожыка» (2016), «Мой сябар Дон Кіхот» (2018), «Прыгоды Белай Мышкі» (2018), «Матэматычныя казкі-падказкі» (2018) і інш.

Аўтар п’ес «Чарадзейныя суніцы» (паст. 1993), «Хітрыкі Бабы Ягі» (паст. 1994), «Апошні дыназаўрык» (паст. 1995), «Маўглі» (паст. 1999).

Творчасці Аляксея Якімовіча ўласціва тонкае адчуванне духоўнага свету і псіхалогіі дзяцей. Не гледзячы, што творы пісьменніка розных жанровых форм, яны напоўненымі пазнавальным зместам, здольныя выклікаць цікавасць, узбагачаць інтэлектуальна, выхоўваць лепшыя чалавечыя якасці.

Вверх