Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Герчык Міхаіл

90 гадоў з дня нараджэння

Писатель
Чытайце кнігі Міхаіла Герчыка ў нашых бібліятэках

Герчык Міхаіл Навумавіч (Майсей Беньямінавіч) (1932-2008) — пісьменнік, публіцыст. З’яўляўся членам Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1964 года.

Нарадзіўся 7 чэрвеня 1932 года ў горадзе Бабруйску ў сям’і рабочага. У час Вялікай Айчыннай вайны разам з маці і малодшым братам быў у эвакуацыі. Восенню 1944 года сям’я вярнулася дадому. Скончыў Мінскае педагагічнае вучылішча (1953), затым у 1958 годзе – аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у рэдакцыі піянерскай газеты «Зорька», на радыё, ў выдавецтвах «Беларусь», «Мастацкая лiтаратура».

Творчая біяграфія

У друку выступае з 1949 года (верш у газеце «Зорька»). Пісаў на рускай і беларускай мовах. Аўтар раманаў «Отдаешь навсегда» (1970), «Обретение надежды» (1976), «Вяртанне да сябе» (1989), «Оружие для убийцы» (2008, журнальная версия — 2003), дакументальна-публіцыстычнай аповесці «Час гаспадароў» (1983).

Раман «Отдаешь навсегда» адзначаны прэміяй на Усесаюзным літаратурным конкурсе імя М. Астроўскага. Ён прысвечаны лёсу маладога чалавека, жорстка скалечанага выбухам міны ўжо пасля вайны. Мужнасць, воля і любоў да жыцця, настойлівасць і мэтанакіраванасць, дапамога і падтрымка верных сяброў дапамагаюць Аляксандру Левашову выстаяць, знайсці сваё месца ў жыцці.

Правобразам аднаго з галоўных герояў рамана «Обретение надежды» Мікалая Аляксандравіча Верасава шмат у чым паслужылі характар і лёс таленавітага хірурга і вучонага, стваральніка Анкалагічнага цэнтра ў Бараўлянах пад Мінскам М.М. Аляксандрава. Аўтар распавядае пра будні навукова-даследчага інстытута анкалогіі і медыцынскай радыялогіі. Яго супрацоўнікі: навукоўцы, лекары, даследчыкі — аддаюць усе свае сілы, веды і вопыт барацьбе з цяжкай хваробай. Іх лёсы непарыўна звязаны з лёсамі людзей, якія чакаюць вылечвання, знаходзяць надзею на вяртанне ў жыццё.

Героі рамана «Вяртанне да сябе» мараць пра шчасця, але далёка не ўсе сапраўды шчаслівыя. Чэрствасць, эгаізм, няўменне валодаць сабою ламаюць лёсы, разбураюць сем’і, заводзяць людзей у духоўны тупік, з якога так цяжка знайсці выйсце.

Для дзяцей выдаў аповесці «Ветер рвет паутину» (1963), «Портрет Фиделя» (1964), «Повесть о золотой рыбке» (1968), «Солнечный круг» (1970), зборнікі аповесцей і апавяданняў «Земное притяжение» (1965), «Ветка зеленого дерева» (1977), «Дзе жывуць чараўнікі» (1980), «Самое синее небо» (1982). Асноўная тэматыка твораў для дзяцей — фарміраванне і станаўленне характару падлетка.

Аўтар сцэнарыя да мастацкага фільма «Научись танцевать» (1985), які быў зняты на студыі «Беларусьфільм».

Глядзець фільм анлайн:

Научись танцевать (1985) YouTube [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://www.youtube.com/watch?v=YwLJIn9VBo4.

Вверх