Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Уладзімір Дубоўка

120 гадоў з дня нараджэння

Писатель
Чытайце кнігі Уладзіміра Дубоўкі ў нашых бібліятэках

Уладзімір Мікалаевіч Дубоўка (1900-1976) — старэйшы беларускі паэт, адзін з пачынальнікаў савецкай літаратуры, празаік, перакладчык. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1958 года.

Нарадзіўся 15 ліпеня 1900 года ў вёсцы Агароднікі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Першая школа, у якой Уладзімір Дубоўка правучыўся пяць гадоў, засвойваючы рускую грамату, была ў Манькавічах. Затым вучыўся ў Мядзельскім двухкласным вучылішчы, Нова-Вілейскай настаўніцкай семінарыі. У сувязі з першай сусветнай вайной сям’я пераехала ў Маскву, дзе будучы паэт паступае ў Маскоўскі ўніверсітэт. Але вучоба была нядоўгай. Давялося настаўнічаць у Тульскай губерніі.

У 1920-1921 гадах служыў у Чырвонай Арміі, а пасля дэмабілізацыі працаваў у Народным камісарыяце асветы РСФСР і вучыўся ў Вышэйшым літаратурна-мастацкім інстытуце імя В. Я. Брусава. Працаваў у пастаянным прадстаўніцтве Беларусі ў Маскве, лектарам універсітэта народаў Захаду, рэдактарам беларускага тэксту Збору законаў Саюза ССР, кіраваў філіяй «Маладняка» ў Маскве. Усё гэта была праца, якая найчасцей мела непасрэднае дачыненне да беларускай культуры, да яе станаўлення і росту.

Уладзімір Дубоўка быў адным з заснавальнікаў Асацыяцыі па вывучэнню беларускай мастацкай літаратуры, якую стварылі ў канцы 1926 года ў Маскве пры Цэнтральным беларускім клубе. Чытаў лекцыі для будучых акцёраў беларускага тэатра, якія праходзілі падрыхтойку пры МХАТ, з’яўляўся членам-супрацоўнікам Інстытута беларускай культуры, асабіста сустракаўся з С. Ясенінім, У. Маякоўскім, М. Асеевым і іншымі вядомымі паэтамі.

У 1930 годзе рэпрэсіраваны. Зняволенне, высылку адбываў у Кіраўскай вобласці, Чувашыі, на Далёкім Усходзе, Грузіі, Краснаярскім краі. Пасля рэабілітацыі (1957) вярнуўся ў Маскву.

Творчая біяграфія

Пачатак літаратурнай працы Уладзіміра Дубоўкі адносіцца да 1921 года, калі ў газеце «Савецкая Беларусь» з’явіўся яго першы верш «Сонца Беларусі». Праз год яго вершы друкуюць часопісы «Маладняк», «Полымя», а ў Вільні выходзіць і першы зборнік «Строма» (1923). Затым выйшлі зборнікі «Трысцё» (1925), «Credo» (1926), «Наля» (1927).

Талент Уладзіміра Мікалаевіча асабліва выявіўся ў жанры паэмы «Там, дзе кіпарысы» (1925), «Кругі» (1927), «І пурпуровых ветразей узвівы…» (1929) і «Штурмуйце будучыні аванпосты!» (1929, апублікавана ў 1965). Большасць з гэтых твораў вызначаюцца складанай кампазіцыяй, арганічна спалучаюць літаратурны тэкст і скарбы вуснай народнай творчасці.

27 гадоў зняволення з’явіліся гадамі творчага перапынку. Пасля вяртання з ссылкі напісаў шматгранную кнігу вершаў і паэм пра Беларусь і яе народ «Палеская рапсодыя» (1961, Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы, 1964), дзе паэт расказаў аб гераічным мінулым палешукоў, выказаў сваё захапленне багаццем жыццёвай мудрасці, майстэрствам, руплівай працай людзей, з рамантычнай узнёсласцю і замілаваннем апеў раку Прыпяць.

Значны след пакінуў Уладзімір Дубоўка і ў дзіцячай літаратуры. Асабліва ў галіне казкі. У гэтым жанры ён напісаў болей 50 твораў. Аўтар аповесцей для дзяцей «Жоўтая акацыя» (1967), «Ганна Алелька» (1969), «Як Алік у тайзе заблудзіўся» (1974). Гэтыя аповесці можна аднесці і да жанру навукова-папулярных. Першыя дзве як бы працягваюць тэму краязнаўчых нарысаў В. Вольскага. А апошняя — маленькая энцыклапедыя пра жыццё тайгі, яе насельнікаў.

Заявіў сабе і як выдатны перакладчык. Найбольшага поспеху дасягнуў, пераўвасабляючы па-беларуску творы У. Шэкспіра, што ўвайшлі ў кнігу «Санеты».

У. Дубоўка і Мазыршчына

Паэт з’яўляўся нястомным арганізатарам літаратурнага жыцця, часта ездзіў па Беларусі, умеў пагаварыць з людзьмі і натхнённа прачытаць свае вершы. Гэта рабіла паэта жаданым удзельнікам розных вечароў і сустрэч, якія ў дваццатыя гады на Беларусі, асабліва ў вёсцы, часта былі ў навіну і наладжваліся з вялікім энтузіязмам. Запрашэнні Дубоўку і іншым маладым пісьменнікам паступалі з розных куткоў, у тым ліку і з Мазыра.

У паэта есць вершы, прысвечаныя нашаму гораду: «Герб Мазыра», «Дождж у Мазыры».

⚹ ⚹ ⚹
Мазыр, Мазыр! Збягаеш ты
з прыгожых берагоў крутых
да самай Прыпяці-ракі,
на прыбярэжныя пяскі.
Не менш чым тысячу разоў
па-над табою час правёў
вясну і лета за сабой,
над гэтай стромкаю гарой.
Правёў ён тысячу і зім
над гэтым берагам крутым.
І ён жа, гэты самы час,
вайну вадзіў сюды не раз.
Знішчалі войны ўсё мячом,
выпламянялі ўсё агнём.
Не гандляры і не князі
тут абліваліся слязьмі, —
тут гараваў працоўны люд
ад гэных войн, ад гэных смут.
З яго мазольнае рукі
перастаяў ты ўсе вякі!.. («Герб Мазыра»)

Дубоўка, У. Мазыр, Мазыр! Збягаеш ты / Уладзімір Дубоўка // Ты, Мазыр, – мой Парнас : зборнік вершаў / складальнік В. Р. Андрыеўскі. – Мазыр : Калор, 2001. – С. 8.

Дождж у Мазыры
Пaвoльнa, цixa нaд зямлёй,
нiбы вaлы, блiжэюць xмapы.
Дзe — чapaдoй, дзe — гpaмaдoй,
дзe — пaдaбpaныя дa пapы.
Нa нeбe мecяц, як пacтыp,
нa плeчы ўcкiнyўшы cяpмягy,
згaняe xмapы ўce ў Мaзыp,
кaб пapaтyнaк дaць нa cмaгy.
Мaгчымa, тaм гpымiць пяpyн?
Цi дзe вapoчaюццa жopны?
Цi, мoжa, ляcкae бiзyн
зa пeлянoю цьмянa-чopнaй?
Tyды i мecяц нaш ныpнyў,
cяpмягaй дa вyшэй зaкpыты.
А пpaз гycтyю пeлянy
пaлiўcя дoждж, як цepaз ciтa.
Нe cпiць нixтo ў Мaзыpы.
Глядзяць yce пpaз вoкны, дзвepы,
як нeбa шлe людзям дapы
бeз лiкy, бeз нiякaй мepы.
Знiкae cмaгa тaя cкpoзь,
штo пaнaвaлa тyт пpaз лeтa.
А дoждж — як нaймiлeйшы гocць,
вяcёлы гocць! — iдзe нaд cвeтaм…
З выcoкix дpэў знiкae пыл,
знiкae з вyлiц бpyкaвaныx.
У Пpыпяць пыл yвecь пaплыў
зaвyлкaмi, як pyкaвaмi.
Кaлi cпынiўcя дoждж зyciм,
a ён cпынiўcя кaля зoлкy,
ў пpaмeннi яcным, зaлaтым
ycтaлa coнцa нaд yзгopкaм.
Taды Мaзыp вa ўcёй кpace
pacкiнyўcя пepaд вaчымa.
Taды пaзнaлi мы yce:
быць пpыгaжэйшым — нeмaгчымa!

Дубоўка, У. Дождж у Мазыры / Уладзімір Дубоўка // О Беларусь, мая шыпшына… : выбранае / Уладзімір Дубоўка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2002. – С. 240. – (Беларуская паэзія XX стагоддзя).

Вверх