Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyrlib.by
Войти


Васіль Быкаў

95 гадоў з дня нараджэння

Писатель
Чытайце кнігі Васіля Быкава ў нашых бібліятэках

Васіль Уладзіміравіч Быкаў (1924-2003) — народны пісьменнік Беларусі. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1959 года.

Нарадзіўся 19 чэрвеня ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і. Дзяцінства, па словах пісьменніка, «выдалася скупое на радасці і труднае, як і ўвесь той час. Часта жылося ў непаладках, нястачы».

З дзяцінства захапляўся літаратурай і маляваннем. У Кубліцкай сярэдняй школе, дзе Васіль вучыўся да вайны, яго ведалі як нязменнага мастака-афарміцеля насценнай газеты. Гэтая цяга да прыгожага прывяла яго ў Віцебскае мастацкае вучылішча на скульптурнае аддзяленне. Аднак у 1940 годзе ў сувязі з адменай дзяржаўных стыпендый вымушаны быў вярнуцца ў вёску.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў складзе інжынернага батальёна ўдзелінічаў у будаўніцтве абаронных збудаванняў. Скончыўшы паскораны курс Саратаўскага пяхотнага вучылішча (у лістападзе 1943 года), Быкаў атрымаў званне малодшага лейтэнанта і ў якасці камандзіра ўзвода аўтаматчыкаў і ўзвода палкавой, затым армейскай артылерыі ваяваў да канца вайны. Яго салдацкі шлях пралёг праз Украіну, Румынію, Венгрыю і Аўстрыю. Пад час вайны быў двойчы паранены, памылкова «пахаваны» ў брацкай магіле пад Кіраваградам. Яшчэ доўга — амаль дзесяць гадоў (з перапынкам у 1947 — 1949 гадах) — служыў у арміі, аддаючы свой вопыт і веды выхаванню маладых воінаў.

У 1956 — 72 гадах працаваў у газеце «Гродненская правда», у 1972 — 1978 гадах — сакратар Гродзенскага абласнога аддзялення СП БССР. У 1990 годзе абіраўся прэзідэнтам згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына». Ганаровы грамадзянін Ушацкага раёна Віцебскай вобласці.

Творчая біяграфія

Любімым жанрам з самага пачатку пісьменніцкай дзейнасці Васіля Быкава стала невялікая аповесць з малой колькасцю герояў і вельмі сціслай у прасторы і часе падзейнасцю. Амаль да ўсяго, што ён напісаў, прычыніўся яго асабісты вопыт.

Асноўную частку яго творчасці займае ваенная проза. У першай кнізе «Жураўліны крык» (1960), аповесцях «Здрада» (1961), «Трэцяя ракета» (1962, Літаратурная прэмія імя Я. Коласа — 1964), «Альпійская балада» (1964), зборніку апавяданняў «Адна ночь» (1965) аўтар паказвае штодзённы гераізм звычайнага чалавека ва ўмовах вайны, глыбока пранікае ў духоўны свет сваіх герояў.

У канцы 1960-х гадоў звярнуўся да тэмы партызанскай і падпольнай барацьбы беларускага народа. «Круглянскі мост» (1969), «Сотнікаў» (1970), «Абеліск» (1971, разам з аповесцю «Дажыць да світання», 1973, Дзяржаўная прэмія СССР — 1974), «Воўчая зграя» (1974, Дзяржаўная прэмія БССР імя Я. Коласа — 1978), «Пайсці і не вярнуцца» (1978), «Знак бяды» (1982, Ленінская прэмія — 1986) у творчасці пісьменніка складаюць своеасаблівы «партызанскі цыкл».

У аповясцях «Знак бяды», «Аблава» (1989) узняў трагічную тэму сталіншчыны, прымусовай калектывізацыі.

Спрабаваў свае сілы і ў драматургіі. Яго п’есы, у прыватнасці «Апошні шанц», ставіліся ў Маскве, Мінску, Гродна. Аўтар гумарыстычных і сатырычных апавяданняў — зборнік «Ход канём» (1960), выступаў у якасці кінасцэнарыста. Па яго сцэнарыях пастаўлены кінафільмы «Трэцяя ракета», «Альпійская балада», «Дажыць да світання», «Воўчая зграя», 3-х серыйны тэлефільм «Доўгія вёрсты вайны», «Абеліск».

Па матывах яго аповесці створаны аднаіменны кінафільм «Знак бяды», па аповесці «Сотнікаў» - кінафільм «Узыходжанне» і інш.

Глядзець фільмы онлайн:

Альпийская баллада : Alpenballade (1965) – YouTube [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://www.youtube.com/watch?v=NSVN8B1wOfA. - Заглавие с экрана.

Волчья стая : Wolfsrudel (1975) – YouTube [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://www.youtube.com/watch?v=2Q0_IJItJm8. - Заглавие с экрана.

Западня : военная драма по повести Василя Быкова (1986) – YouTube [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://www.youtube.com/watch?v=oPgCQpXix7Q. - Заглавие с экрана.

Знак беды (1986) (Васіль Быкаў) – YouTube [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://www.youtube.com/watch?v=8wkt5iLzmTI. - Заглавие с экрана.

Вверх