Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Бондар Таіса

75 гадоў з дня нараджэння

Писатель
Чытайце кнігі Бондар Таісы ў нашых бібліятэках

Таіса Мікалаеўна Бондар (1945-2005) — пісьменніца, перакладчыца, грамадская дзеячка, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1978 года.

Нарадзілася 20 лютага ў гарадскім пасёлку Рудзенск Мінскай вобласці ў сям’і рабочых. Дзесяты клас заканчвала ў школе рабочай моладзі, адначасова працавала швачкай прамкамбіната (1960-61 гг.), затым — старшай піянерважатай сярэдняй школы ў родным пасёлку. З 1965 працавала ў дзіцячай бібліятэцы, затым кіраўніком гуртка Дома піянераў у г. Фалешты (Малдавія, 1966-1970). У 1967 годзе завочна скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў. Выкладала англійскую мову, потым гісторыю мастацтва ў мастацкай школе г. Фалешты. У 1977 годзе вярнулася ў Беларусь.

У 1978-1981 гг. загадвала аддзелам выяўленчага мастацтва, архітэктуры і вытворчай эстэтыкі штотыднёвіка «Лiтаратура i Мастацтва». З 1981 года — загадчык аддзела культуры, адказны сакратар, а з 1985 — намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Беларусь». У 2002-05 гадах — дырэктар рэдакцыйна-выдавецкай установы «Лiтаратура i Мастацтва».

Творчая біяграфія

У друку з вершамі выступіла ў 1970 годзе. Выдала зборнікі паэзіі «Захапленне» (1974), «Акно ў восень» (1977), «…І голас набыла душа» (вершы і паэмы, 1980), «Святочны снег» (вершы, паэма, 1981), «Чырвоны месяц года» (вершы і паэмы, 1985), «Спадчынны боль» (1987), «Адна» (1989), «Хачу назваць цябе каханым» (1991) і інш. Тэма многіх яе вершаў — трывожны роздум над таямнічасцю жаночай душы, лёс жанчыны, яе імкненне да шчасця ў працы і каханні, уменне выстаяць нават у самыя крытычныя моманты жыцця.

Зборнікі прозы «Сінія яблыкі» (1984), «Час, калі нас любілі» (1988), «Паветраны замак на дваіх» (1990), «Імем Айца і Сына» (2000), прысвечаны праблемам сям’і, адказнасці перад людзьмі і часам, спасціжэнню сэнсу жыцця.

Раман «Ахвяры» (1992) пра складаныя перыпетыі жыцця ахвяр культу асобы і іх нашчадкаў, якіх хвалюе не лёс Айчыны, а свой інтарэс. Раман-містэрыя «Павуцінне» (2004) своеасаблівы духоўны партрэт сучаснай пісьменніцы, якая ў пошуку свайго ўласнага творчага шляху трапляе на пуцявіну, што праз стагоддзі, пра пакутнае асэнсаванне іх, прыводзіць яе ў часы Ісуса Хрыста. У беларускай літаратуры — гэта першая спроба прычыніцца да далёкай гісторыі, да гадоў, калі толькі-толькі зараждалася хрысціянства.

Вверх