Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Болсун Міхась

80 гадоў з дня нараджэння

Писатель
Чытайце кнігі Міхася Болсуна ў нашых бібліятэках

Міхаіл Міхайлавіч Болсун — паэт, нарадзіўся 23 лютага 1942 года ў в. Балсуны Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў Палескую сярэднюю школу, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, аддзяленне журналістыкі Мінскай ВПШ.

Працаваў рабочым саўгаса на Украіне, загадчыкам сельскай бібліятэкі, настаўнікам у вёсцы Палессе.

З 1965 года — на журналісцкай працы. Займаў розныя пасады ў рэдакцыі чачэрскай раённай газеты, быў галоўным рэдактарам Буда-Кашалёўскай «раёнкі». Доўгі час працаваў старшым рэдактарам і загадчыкам аддзела Гомельскага абласнога тэлерадыё аб’яднання.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза журналістаў Беларусі. Ганаровы грамадзянін Чачэрскага раёна.

Творчая біяграфія

Вершы пачаў пісаць яшчэ школьнікам. Адзін з аўтараў шэрагу калектыўных літаратурных альманахаў. Выпусціў кнігі паэзіі «Яблыня ў фаце» (2004, першы самастойны паэтычны зборнік пісьменніка, які ён прысвяціў сваім землякам — жыхарам Чачэршчыны), «Там, дзе задумлівы Сож…» (2006), «Спатканне з поўняй» (2009), «Пад сузор’ем дабрыні» (2012). З’яўляецца ўкладальнікам і адным з аўтараў паэтычнага зборніка літаратараў Чачэрскага раёна «Далоні цёплыя зямлі» (2009).

Зборнікі паэзіі М. Болсуна — гэта паэтычныя слоўнікі-даведнікі назваў ягонай малой радзімы. Па творах паэта можна вывучаць ландшафт Чачэршчыны, прасачыць яе гісторыю. Але не толькі гэта хвалюе і нахтняе паэта. Ён дзіця вайны, пра што таксама згадвае ў сваіх вершах «Гімнасцёрка», «Салдатка», «Дзень вызвалення» і інш.

Алесь Дуброўскі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі адзначае: «Яшчэ адной адметнасцю паэзіі Міхася Болсуна варта лічыць жанравую разнастайнасць яго твораў. Тут не толькі вытанчаныя грамадзянскія радкі, замалёўкі і абразкі прыроды Чачэршчыны, інтымная лірыка, але і дасціпны гумар, пародыі на сяброў па пяру, з’едлівая сатыра… Не можа не кінуцца ў вочы і моўная напоўненасць вершаў паэта, іх вобразносць, шчодра рассыпаная на кожнай старонцы. А гэта лепшае пацверджанне таго, што ён многае заўважае вакол сябе, здольны адшукаць самае патрэбнае слова, каб данесці да чытача свае перажыванні».

Новы паэтычны зборнік «Роднае, блізкае» — лірычная споведзь творцы перад чытачамі. Вершы мастака слова зноў прасякнуты любоўю да роднай зямлі, да Бацькаўшчыны, гераічнага мінулага. Аўтар з душэўным болем піша пра наступства чарнобыльскай катастрофы, замілавана — пра жанчыну, каханне, прыроду. Кніга адзначана абласной літаратурнай прэміяй імя Кірылы Тураўскага (2016 год).

Вверх