Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyrlib.by
Войти


Башлакоў Міхась

70 гадоў з дня нараджэння

Писатель
Чытайце кнігі Міхася Башлакова ў нашых бібліятэках

Міхась (Міхаіл Захаравіч) Башлакоў (1951) — беларускі паэт, выдатнік друку Беларусі. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1988 года.

Нарадзіўся 24 красавіка 1951 года ў пасёлку Станцыя Церуха (цяпер вёска Баштан) Гомельскага раёна Гомельскай вобласці. Вучыўся спачатку ў Баштанскай пачатковай школе, якую закончыў на «выдатна». У пяты клас пайшоў у Грабаўскую сярэднюю школу. Займаўся выпускам класнай, а пасля і школьнай сценгазеты.

Пасля заканчэння школы (1968) працягваў вучобу ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце. Больш за ўсё яго цікавіла літаратура і асабліва паэзія. Наведваў літаб’яднанне пры гомельскай раённай газеце «Маяк», дзе адразу зблізіўся і пасябраваў на ўсё жыццё з яго кіраўніком — выдатным рускім паэтам Юрыем Фатневым. Са слоў Міхася Башлакова, менавіта ён аказаў самы значны ўплыў на фарміраванне яго як паэта.

У 1973 годзе закончыў вучобу ў універсітэце, па размеркаванню паехаў працаваць ў першую сваю школу, што знаходзілася ў вёсцы Нісімкавічы Чачэрчкага раёна. Шмат вандраваў па Беларусі, Расіі, Украіне. Вясной 1985 года перайшоў на працу ў Бюро прапанганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменнікаў па Гомелі і Гомельскай вобласці. Адначасова кіраваў гарадскім літаратурным аб’яднанням «Маладзік». Калі здарылася чарнобыльская трагедыя, ездзіў з выступленнямі па раёнах, што падвергліся радыеактыўнай небяспецы. У 1996 годзе наведаў Мазыр, Брагін, Хойнікі, Нароўлю, Лельчыцы, Тураў, Жыткавічы.

У 1990 годзе пераехаў з сям’ёй у Мінск. Працаваў у Дзяржаўным камітэце па друку, потым у Міністэрстве інфармацыі, дзе займаўся падрыхтоўкай і выданнем 145-томнай гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць» гарадоў і раёнаў Беларусі.

Творчая біяграфія

Захапляцца літаратурай і пісаць вершы Міхась Башлакоў пачаў яшчэ ў школе. У шостым класе спрабаваў пісаць апавяданні, у сёмым і восьмым — байкі. Затым былі допісы аб школьным жыцці ў раённую і абласную газеты. А потым пачаў пісаць і вершы.

Міхась Башлакоў — тонкі лірык, пранікнённы, пранізлівы. Ягонай паэзіі прысутна панарамнасць, тонкі лірызм, шчымлівая і задумлівая інтанацыя, меладычнасць, выключная эмацыянальнасць, шчырасць і адкрытасць. Тэматыка яго твораў - лёс Айчыны, народа, роднай мовы, палескія краявіды, горыч і боль чарнобыльскай трагедыі, пытанні маралі, духоўнасці, гістарычнай памяці.

У 1979 годзе выйшла з друку яго першая кніга вершаў «Касавіца». Аўтар кніг «Начны паром» (1987), «Дні мае залатыя» (1993), «Як слёзы горкія Айчыны…» (1999), «Пяро зязюлі падніму» (2001), «Світальныя коні» (2001), «Віно адзінокіх» (2011) і інш. Падчас паездак па радыяцыйна забруджаных раёнах піша сваю чарнобыльскую паэму «Лілея на цёмнай вадзе», якая мела некалькі вырыянтаў. Канчатковая рэдакцыя паэмы выйшла ў кнізе «Пяро зязюлі падніму».

Разам з беларускім мастаком Міхасём Барздыка выдаў кнігу «Нетры» (2004), якая на Міжнародным кніжным кірмашы ў Франкфурце-на-Майне ў 2005 годзе атрымала высокую ацэнку і ўвайшла ў лік ста лепшых кніг свету. Аўтары працягнулі творчае супрацоўніцтва. У гэтым жа годзе выходзіць іх новае сумеснае выданне «Палын. Чарнобыль», прымеркаванае да 20-й гадавіны Чарнобыльскай аварыі. У ім праз выяўленча-вобразныя сродкі графікі і паэзіі паказалі найбуйнейшаю ў свеце тэхнагенную катастрофу мінулага стагоддзя. На Міжнародным конкурсе выяўленчых мастацтваў у Бельгіі ў 2006 годзе кнігі «Нетры» и «Палын. Чарнобыль» узнагароджаны элітным залатым медалём.

Міхась Башлакоў таксама — Лаўрэат Літаратурнай прэміі Баяна (Расія, 2004), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2009).

Вверх