Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyrlib.by
Войти


Ганна Атрошчанка

70 гадоў з дня нараджэння

Писатель
Чытайце кнігі Ганны Атрошчанка ў нашых бібліятэках

Ганна Мікалаеўна Атрошчанка (1949) — паэт і празаік. Член Беларускага саюза журналістаў і Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Нарадзілася 20 жніўня ў пасёлку Чырвоны Рог Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Прайшла працоўны шлях ад карэспандэнта да намесніка галоўнага рэдактара газеты.

Піша на беларускай і рускай мовах. Друкавалася ў альманахах «Славянские колокола», «Літаратурная Гомельшчына», «Междуречье», часопісах «Вожык», «Алеся», «Планета и семья», газетах. Аўтар зборнікаў паэзіі і прозы «Сустрэча», «Чырвоны Рог», «Жыццёвая гісторыя», «Летуценніца», «Жытнёвыя каласы», «Ветрагон», «Арыёза жыцця», «Лавровишня» і інш. Яё творы вызначаюцца лірычнасцю, узрушанасцю, шчырасцю. У іх адкрываецца стан душы паэтэсы, любоў да родных мясцін, Беларусі, развага пра таямніцы зямнога кахання. Некаторыя вершы пакладзены на музыку. Лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя Аляксандра Капусціна.

Піша і для дзяцей (кніга казак і вершаў «Дома і салома ядома»).

Жыве ў Гомелі.

Вверх